Categories: Грамадства

У Берасці затрымалі актывістаў БХД

15 снежня на ўездзе ў Берасце супрацоўнікі ДАІ затрымалі двух актывістаў аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі : Змітра Шурхая і Алеся Чаркашына.

Падставай для затрымання з’явілася тое, што аўтамабіль, на якім ехалі сябры БХД, нібы знаходзіцца ў вышыку па падазрэнні ў тым, што ён збіў пешахода ў Менску, – паведамляе прэс-служба БХД.

Але Шурхай мяркуе, што іх спецыяльна затрымалі, каб не пусціць на ўстаноўчы з’езд БХД, які мае адбыцца 17 снежня ў Менску, ці магчыма гэта проста спроба ціску на нас напярэдадні з’езду.

Цяпер каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Змітцер Шурхай і кіраўнік БХД па Берасці Алесь Чаркашын знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС Берасця нібыта для экспертызы.

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago