Categories: Культура

Свабодны тэатр памірае пад словы Кафкі

У рамках фестываля “10 год і… пахавальны карагод” “Свабодны тэатр” зладзіў паказ двух лепшых сваіх спектакляў – “Тавар-грошы-тавар” і “Працэс” па матывах рамана Франца Кафкі. Такім чынам  тэатр развітваецца са сваімі гледачамі – ён пераўтвараецца ў новую творчую суполку пад назваю “Крылы халопа”.

Развітанне з марай аб свабодзе

Дэкадэнцкія настроі, якія гучаць у назве акцыі – “Пахавальны карагод” – у вялікай ступені адпавядаюць рэальным настроям творчага калектыву. “Самападман і наіўнасць – лічыць сябе свабоднымі ў тым кантынуўме, дзе мы жывем”, – упэўненыя мастакі. І з шчырай самакрытычнасцю прызнаюцца: “Мы пачыналі 10 год таму і верылі, што можам змяніць свет. Трэба прызнаць, што свет мы не змянілі, і найверагодней, гэта не атрымаецца і ў будучым. Высветлілася таксама, што мы самі не дацягваем да тых ідэалаў, якія абвяшчалі калісьці”.

У “маніфесце” тэатра, складзеным 10 год таму, гучала вера ў сілу мастацтва і яго здольнасць ўплываць на наваколле (вера для сучаснай – постмадэрнісцкай – культуры, трэба сказаць, нехарактэрная). “Мы пачалі рабіць тэатр, таму што нас не задавальняў свет, які патанае ў спажыванні, і людзі з рабскім светаадчуваннем. Мы хацелі ўплываць на сітуацыю і, вядома, мы хацелі рэвалюцыі. Рэвалюцыі ў сябе, у найпершую чаргу, і ў атачальным свеце, як вынік”, – вось філасофія СТ 10-гадовай даўніны.

Відаць, да гэтай мэты, па-маладому максімалісцкай, тэатр ставіўся сур’ёзна. Бо асведамленне няўдачы ў яе дасягненні стала аднім з чыннікаў перагляду сваёй канцэпцыі: “Стан крызісу й роспачы падштурхоўвае нас да пошукаў адказу на пытанні: Ці патрэбна сёння мастацтва? Ці можа яно хоць што-небудзь змяніць ў навакольным жыцці, у палітыцы, у галавах людзей?”

Новую назву праэкта – “Крылы халопа”, напэўна, можна лічыць жаданнем “наказаць” сябе за слабасць, развітаннем з марай аб свабодзе, ці хаця б даволі жорсткай самаіроніяй.

Кафку – ў народ

У кантэксце агульных настрояў тэатра абранне для пастаноўкі рамана культавага пісьменніка мінулага стагоддзя Кафкі выглядае сімвалічным. “Працэс” – гісторыя пра тое, як судовая сітсэма прымушае чалавека адчуць сябе вінаватым. Выхаду спектакля на сцэну папярэднічала старанная праца рэжысёра і актораў па вывучэнню творчасці “чэшскага жыда, які пісаў па-нямецку”, а таксама яго дзённікаў, лістоў і шматтомнай акадэмічнай крытыкі.

Таму сюжэт, праблематыка і ідэі пісьменніка знайшлі поўнае ўвасабленне ў спектаклі СТ. За што ён і атрымаў пахвалу інтэлектуальнай публікі пад час абмеркавання імпэзы. Праўда, трэба адзначыць, што кафкіанскай атмасферы штодзёншчыны, руціннай аднастайнай звычайнасці, дзе ніхто не заўважае абсурду, на сцэне не было. Акторы выкарыстоўвалі досыць традыцыйныя прыёмы і адбіралі ў тэксце самыя “драматычныя” эпізоды. Каханне і смерць – як кажуць, адзінае , што сапраўды хвалюе чалавека, — дастаткова прысутнічалі на сцене. Эратычныя эпізоды з “усемагутнай” прачкай вынесены ледзь не ў цэнтр сюжэту, і падрабязна і сапраўды ўражліва паказаная сцэна “казни”.

Цалкам пастаноўку можна назваць вельмі ўдалай. Гэта сапраўдная аддушына ва умовах панавання “карнэлеўскага” тэатра, асучасненага плоскімі жартамі. Мастачка Вольга Маслоўская, якая прысутнічала на абмеркаванні спектакля ў якасці эксперта, адзначыла, што даволі традыцыйная для еўрапескага тэтра пастаноўка недасведчанай брэсцкайі публікай, напэўна, успрымаецца як наватарская.

Рэжысёр Аксана Гайко расказала, што першапачатковы варыянт спектакля быў надта складанейшы, але тэатру прыйшлося адгукнуцца на патрабаванні гледачоў, якія скардзіліся, што “не ўсё зразумела”. Для гэтага прыйшлося нават увесці чытанне акторам фрагментаў тэкста апавядання.

Падзякуем мастакам за майстэрскае спалучэнне дэмакратызму і элітарнасці, а гледачам параім прачытаць Кафку, каб у наступны раз усё было зразумела.

P.S.: у наступную суботу – 24 снежня ў 19.00 – адбудзецца апошняя імпрэза “Свабоднага тэатра” – “пахавальная акцыя” разам з гуртом “Рацыянальная дыета” і пасля – “дыскач” “Танцы на касцях”.

Альбіна Трус

em

/strong

dzedzich

View Comments

  • Новая назва тэатра "Крылы халопа". Тэатар будзе называцца па беларуску, а не па расейску.

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago