Еўраклуб

“Dell выклікі сацыяльных інавацый”

Новы навуковы конкурс для студэнтаў і выпускнікоў “Dell выклікі сацыяльных інавацый”. Шыкоўныя прызы, розныя цікавыя паездкі! Прымайце ўдзел!

У  праекце могуць браць удзел студэнты апошніх курсаў або выпускнікі, якія займаюцца ў розных навуковых сферах і жывуць у любой краіне.
Вы можаце далучыцца да прэкту на любой ступені, і не важна, маеце вы проста ідэю або ужо займаецеся яе рэаліцацыяй. Не важна, ці мае ваша ідэя камерцыйныя мэты або не.
Выбітныя ідэі прыходзяць адусюль, мы хочам пачуць вашы!
Большасць праектаў кіруецца студэнцкімі групоўкамі. Калі вам патрэбная дадатковая дапамога, вэб-сайт арганізатараў (запускаецца 3 студзеня), дасць вам магчымасць знайсці патэнцыйных членаў вашай каманды.

УЗНАГАРОДЫ І ПРЫЗЫ

Плануецца, што сайт будзе найвялікшай у свеце групай студэнтаў-наватараў у сацыяльнай сферы. Праз яго вы зможаце навучацца, атрымоўваць падтрымку, а таксама дапамогу, каб удасканаліць сваі інавацыі.
Global Award
Пяць фіналістаў будуць запрошаны прыляцець у Осцін на мерапрыемства Global Awards Event, дзе яны будуць змагацца за наступныя прэміі:
•    $50,000 Гран-пры
•    $20,000 Другая прэмія
•    $10,000 Трэцяя прэмія

2 пераможцы у катэгорыі Expertise Award (Прэмія за прафесійныя веды), якія будуць абраныя журы, таксама прымуць удзел у  Global Awards Event:
•    $15,000 Экалагічная ўстойлівасць, прэмія Томберга
•    $10,000 Тэхналагічная Інавацыя, прэмія Dell

200+ Паўфіналістаў (выбіраюцца журы) атрымаюць:

•    кансультацыю ад атэставанага куратара DSIC, для удасканальвання сваіх планаў
•    магчымаць прад’явіць і завяршыць (праз он-лайн відэа) свой праект для далейшага вылучэння на атрыманне узнагароды Global Awards.

Прыз глядацкіх сімпатый
17 пераможцаў у намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” будуць абраны праз он-лайн галасаванне.
•    $1,000 кожнаму
•    11 Фокус-прэмій
•    6 Рэгіанальных прэмій

КАТЭГОРЫІ, У ЯКІХ МОЖНА ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ

Вызначэнне: Праект існуе толькі ў тваёй галаве або ў некалькіх прыкладных намётках, і па ім амаль не праводзілася ніякіх даследаванняў.

Дызайн: Праект занатаваны і мае свой план, па ім праведзены даследаванні больш фармальнага кшталту, складваюцца фармальныя ўнутраныя і знешнія каманды, а таксама больш дэталёвыя элементы, такія як фінансавая мадэль, цэнаўтварэнне, маркетынг, сегментацыя кліента і ацэнка рызыкі.

Правядзенне тэсціравання: Прадукт/паслуга прайшла тэсціраванне невялікай групай кліентаў/заказчыкаў. Каманда працягвае праводзіць змены ў прадукце/паслуге на аснове ведаў, атрыманых у ходзе тэста.

Маштабіраванне: Прадукт/паслуга прайшоў/прайшла паспяховае выпрабаванне і ўкараняецца ў некалькіх геаграфічных зонах. Прадпрыемства мае моцныя і ўстойлівыя фінансавыя мадэлі і чалавечыя рэсурсы, а таксама дзеяздольны савет дырэктароў і стратэгічных партнёраў.

КРЫТЭРЫ АЦЭНКІ:

Кампетэнтнае журы дасць ацэнку прапановам па трох галоўных крытэрах:
1.    Яснасць і значнасць інавацыі.
2.    Высокая магчамасць поспеху.
3.     Патэнцыял інавацыі ад выйгравання DSIC.

ЯК ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ

Прыняць удзел вельмі проста! Да таго ж, бясплатна ! Вы можаце далучацца да неабмежаванай колькасці праэктаў любой катэгорыі!

Пачатак – 3 Студзеня, з даты запуска сайту http://dellchallenge.org.

Асноўныя этапы:

1.   Далучыцеся. Запоўні свой прафайл на  DellChallenge.org.
2.    Рэзюмэ. Запоўніце старонку, якая тычыцца плана вашага праэкта да 13 лютага.
3.    Навучанне. Выкарыстоўвай нашыя бясплатныя он-лайн сродкі, якія дапамогуць цябе ўдасканаліць і палепшыць праэкт.

АСНОЎНЫЯ ДАТЫ

3 Студзеня  –  Пачатак работы сайта

13 Лютага  –  Апошні тэрмін, калі можна далучыцца да удзелу ў спаборніцтве за Global Award & Expertise Award

23 Сакавіка  –  Аб’яўленне паў-фіналістаў

13 Мая  –  Фінальнае галасаванне за ўзнагароду “Прыз глядацкіх сімпатый”
•    Усе праэкты аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”
•    Для ўдзелу ў спаборніцтве за Global Awards вам неабходна далучыцца да праэкту 13 Лютага.

14 Мая  –  Аб’яўленне фіналістаў прэміі
Аб’яўленне пераможцаў прэміі “Прыз гдядацкіх сімпатый”

8-12 Чэрвеня  –  Global Awards Event у Осціне, Тэхас

12 Чэрвеня  –  Аб’яўленне пераможцаў прэміі Global Award

Стаць удзельнікам можна на http://dellchallenge.org/how-it-works

Паводле adukacyja.info

dell

Пакінуць адказ