Categories: Культура

Выстава «Еўрапейская рэпрадук-цыйная гравюра XIX стагоддзя»

У Берасцескім музеі “Выратаваных мастацкіх каштоўнасцей” з 20 снежня па 1 лютага праходзіць выстава «Еўрапейская рэпрадукцыйнуя гравюра XIX стагоддзя».

У экспазіцыі 29 гравюр з фондаў Берасцейкага абласнога краязнаўчага музея. У іх ліку – 13 гравюр на медзі, зробленых у Англіі, Францыі, Германіі. Яны былі канфіскаваныя берасцейскімі мытнікамі пры спробе незаконнага перасоўвання праз дзяржаўную мяжу і ў 2007 годзе перададзены музею.

На выставе таксама дэманструюцца восемь резцовых гравюр па метале з серыі “Фларэнтыйскай галерэя“, выпушчанай у 1845 годзе ва Фларэнцыі, куды ўвайшлі работы па карцінам і скульптурным творам з фларэнтыйскіх галерэй. Акрамя таго, прадстаўлены восем геліагравюр з твораў выдатнага польскага мастака Артура Гроттгера з цыкла “Палонія”, прысвечанага барацьбе польскага народа за нацыянальнае вызваленне ў паўстанні 1863-1864 гадоў.

Многія работы, уключаных у экспазіцыю, выкананы па творах Рэмбрандта, Тыцыяна, ван Дэйка, Данатэла.

На выставе прадстаўлены гравюры, зробленыя вядомымі майстрамі свайго часу, такімі як, напрыклад, Джэймс Фитлер, які працаваў у Лондане ў пачатку XIX стагоддзя і быў членам Каралеўскай акадэміі мастацтваў, Луіджы Скьяванэцці, які лічыўся віртуозным майстрам разца. Звесткі аб шматлікіх аўтараў – гэта толькі іх прозвішчы, якія захаваліся на адбітках. Але галоўнае, мы бачым, якога майстэрства дасягалі іх аўтары. Яны змаглі перадаць не толькі кампазіцыю творы, але і яго маляўнічасць, вытанчаны малюнак, – адзначыла на вернісажы загадчыца музея Ірына Тарыма. – І ў наш час, калі лічбавыя тэхналогіі дазваляюць вельмі дакладна капіяваць арыгіналы, мастацтва майстроў рэпрадукцыйную гравюры XIX стагоддзя працягвае захапляць сваёй віртуознасцю “.

Падобная выстава арганізавана ў Берасціце ўпершыню. Яна будзе працаваць па 1 лютага.

Плануецца, што ў будучым годзе выстава “Еўрапейская рэпрадукцыйную гравюра XIX стагоддзя” будзе паказана ў Нясвіжскім музеі-запаведніку.

Выстава «Еўрапейская рэпрадукцыйнуя гравюра XIX стагоддзя»Выстава «Еўрапейская рэпрадукцыйнуя гравюра XIX стагоддзя»

Выстава «Еўрапейская рэпрадукцыйнуя гравюра XIX стагоддзя»

А. Реймбах. Святое семейство. С оригинала Карраччи. Англия, 1808 г. Резцовая гравюра на меди (фрагмент)

А. Рейндаль. Застолье. С оригинала Б. Манфреди. Франция, XIX век. Резцовая гравюра на металле.

Музеі "Выратаваных мастацкіх каштоўнасцей"

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago