Моладзь

Віктарына “Берасцей- шчына”

Моладзевая ініцыятыва “Аазіс”, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” распачынае новую серыю конкурсаў-віктарын (што ўжо стала традыцыяй) на тэму “Берасцейшчына”. Віктарына будзе праходзіць у некалькі этапаў. Пераможцамі стануць тыя, хто адкажа правільна на пытанні ўсіх віктарын (а іх будзе 3!). І ў гэты раз галоўным прызам з’яўляецца флэшка на 4 Гб. Толькі ўжо не адна. Цяпер у нас ёсць магчымасць узнагародзіць гэтым добрым прадметам цэлых трох чалавек. Так што – не тупіце! Ведайце Берасцейшчыну і атрымлівайце прызы!

1. Знакаміты беларускі мастак, які жыў ў ХІХ ст. і паходзіў родам з Іванава:
a. а) Язэп Драздовіч
b. б) Міхал Агінскі
c. в) Напалеон Орда
d. г) Марк Шагал

2. Берасце атрымаў Магдэбурскае права ў:
a. а) 1390
b. б) 1319
c. в) 1410
d. г) 2001

3. Аўтар трактату “Аб не існаванне Бога”:
a. а) Іпацій Пацей
b. б) Казімір Лышчынскі
c. в) Афанасій Піліповіч
d. г) Францыск Скарыны

4. Дзе на тэрыторыі Берасця знаходзілася вязніца, у якой у свой час адбывалі пакаранні Сцяпан Бандэра і Ларыса Геніюш:
a. а) Кляштар бернардзінак
b. б) сучасны стары корпус БрДУ
c. в) Белы палац Берасцейскай крэпасці
d. г) Не было такога

5. Якому нацыянальнаму герою Беларусі прысвечаны дом-музей на Мерачоўшчыне:
a. а) К. Каліноўскі
b. б) Дзед Талаш
c. в) П. Машэраў
d. г) Т. Касцюшка

6. Мястэчка пад якім паўстанцы Каліноўскага здолілі разбіць расейскія войскі 22 траўня (3 чэрвеня) 1863 г.:
a. а) Пружаны
b. б) Косава
c. в) Ружаны
d. г) Мілавіды

7. Палацавы комплекс, які ў свае часы называлі “беларускім версалем”:
a. а) Косаўскі палац Пуслоўскіх
b. б) Ружанскі палац Сапегаў
c. в) Стары Берасцейскі замак
d. г) Жабінкоўскі палац Квакенбургаў

Адказы дасылайце на [email protected]

0 Comments

Пакінуць адказ