АРР “Дзедзіч” вось ужо некалькі тыдняў запар арганізоўвае кінапрагляды на тэму свабоды. У мінулыя прагляды мы глядзелі пра дасягненне свабоды ў Нямеччыне, Аргентыне і Польшчы. Зараз надышоў час Чэхаславакіі.«Мікола» (чэш. Kolja) — чэшскі фільм, зняты рэжысёрам Янам Сверакам у 1996 году. Падзеі адбываюцца ў канцы 1980-х гадоў у Чэхаславакіі.
Галоўны герой фільма, скрыпач Францішак Лоўка, халасцяк і лавелас, які мае непрыемнасці з уладамі, зарабляе на жыццё тым, што грае на пахаваннях і рамантуе надмагільныя помнікі. Для выйсця з фінансавых цяжкасцяў рашаецца на фіктыўны шлюб з маладой рускай жанчынай, якая імкнецца з’ехаць на Захад. Неўзабаве жонка эмігруе на Захад, пакінуўшы ў сваёй сваячкі, цёткі Тамары, пяцігадовага сына Міколу. Але Тамара памірае, і Лоўка змушаны забраць дзіця да сябе. Хлопчык не гаворыць па-чэшску, што спачатку прыводзіць да розных праблем паміж ім і яго новым бацькам, але пад ціскам непрыемнасцяў яны знаходзяць агульную мову.
Акалічнасцямі жаніцьбы Лоўкі пачынаюць цікавіцца органы дзяржаўнай бяспекі Чэхаславакіі, а самога Міколу збіраюцца аддаць у дзіцячы дом ў СССР.
Кінапрагляд адбудзецца 14 студзеня (пачатак а 16 гадзіне) на офісе АРР “Дзедзіч” (г. Берасце, вул. Кірава, д. 60, кв. 1)
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…