Музыка

TerraKod: у Новы год – у новым абліччы

За апошні месяц у складзе гурта TerraKod адбыліся значныя кадравыя перамены, якія ў хуткім часе адлюструюцца на  музычнай творчасці гурта.

У снежні мінулага года гурт TerraKod скончыў супрацоўніцтва з выдатным барабаншчыкам – Ігарам Гусевым. Новым удзельнікам гурта TerraKod стаў барабаншчык Мікалай Сямітка.

Не прайшло і месяца, як гурт TerraKod скончыў супрацоўніцтва і з таленавітай і іскравай вакалісткай – Глашай Трубіной, выпускніцай аддзялення народных спеваў Універсітэту культуры. Менавіта яна была сярод тых ініцыятараў, якія ў верасні 2010 года паспрабавалі спалучыць цяжкі рок з народнымі матывамі, пасля чаго і з’явіўся гурт TerraKod.

Негледзячы на кадравыя перамены TerraKod працягвае сваю творчасць, але стыль музыкі каардынальна зменіцца.

Нагадаем, што гурт TerraKod у чэрвені 2011 перамог у берасцейскім адборы «Men’s Fest», а потым узяў галоўны прыз гэтага фэсту на фінале ў Менску. У жніўні прынялі ўдзел у «Бандерштаце-2011» у Луцку, а пасля ў буйным украінскім оўпэн-эйры — «Захід-2011» пад Львовам.

Гурт TerraKod

Гурт TerraKod (Фота: vk.com)

Пакінуць адказ