Categories: Моладзь

Выйшаў новы нумар “Дзедзіча”!

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь “Дзедзіч” за студзень 2012 года нарэшце з’явіўся на гэты свет – новая і цікавая інфармацыя для берасцейскай моладзі.

Загалоўны артыкул нумара “Салідарныя з Барадуліным!”, прысвечаны акцыі збору ахвяраванняў, што праводзіцьжурналіст, паэт і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка.

У бюлетэне можна знайсці навіны пра дзейнасць “Дзедзіча”: вынікі конкурсу “Ох ужо гэтыя еўрапейцы”, абвяшчэнне віктарыны, віншаванне Берасцейцаў з навагоднімі святамі, акцыі “Антыкрызісны смех-моб” (што праводзіліся сумесна з “Аазісам”), падвядзенне вынікаў моладзевай біржы.

Таксама ў новым “Дзедзічы” змешчаны парады студэнтам – цікавы і карысны артыкул пра тое, як адстойваць свае правы – а меневіта – што рабіць, калі расклад заняткаў складзены надта незручна. Можна пачытаць і артыкул пра крытыку БрДУ і навіну-агляд круглага стала “Праблемы вышэйшай адукацыі”

Дадатак да бюлетэня “Еўраклуб”, прысвечаны адукацыі ў Еўропе, а таксама праблемам, што вымушаюць моладзь ехаць за мяжу.

Для дапытлівых – артыкулы прысвечаныя культуры і гісторыі нашых мясцін, а менавіта сумнаму лёсу былога берасцейскага рок-клуба “Цытадэль” і трагічнай і загадкавай смерці Янкі Купалы.

Калі вы жадаеце атрымаць новы нумар “Дзедзіча” – прыходзьце да нас на офіс – вул. Кірава, д. 60, в. 1.

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago