Падчас іспытаў, залікаў, ды і проста пад час вучобы, нам так не хапае часу, што нам даводзіцца красці яго ў нашага арганізма, пакідаючы яго без сну. Ці высыпацца за вельмі кароткі адрэзак часу.
Для сталага чалавека аптымальны аб’ём часу для сну – 8 гадзін.Але гэта не зусім праўда – хтосьці можа быць бадзёрым ужо пасля шасці гадзін адпачынку, камусьці і паловы сутак мала, каб добра выспацца.
Існуюць простыя парады, якія дапамогуць вам і неабходную працу выканаць, і паспець адпачыць.
1. Колькасць патрэбных для сну гадзін залежыць ад таго, што вы робіце днём, якія праблемы вырашаеце, як часта нервуецеся і перажываеце. Старайцеся заставацца ў добрым настроі напрацягу дня. Калі ў вас шмат праблемаў – не забывайце рабіць для сябе і нешта прыемнае – напрыклад, пачаставаць сябе нечым салодкім і смачным ці паслухаць любімую музыку.
2. Расслабцеся перад сном. Заварыце гарбату з заспакаяльнай травой (мятай, мелісай). Пакіньце ўсе праблемы, не бярыце іх з сабою ў адпачынак.
3. Каб выспацца, вы павінны спаць так, як вам зручна, а не ў форме “калачыка”, дзе змаглі прылегчы. Для паўнавартаснага адпачынку патрэбны зручны ложак.
4. Адключыце радыё і тэлефон, прыбярыце каханага ката. Каб вам нішто і ніхто не перашкаджалі.
А лепей за ўсё не губляйце часу цягам дня на непатрэбныя вам рэчы – тэлевізар, непатрэбныя размовы па тэлефону і стаўце сабе правільныя прыярытэты.
Добрага вам адпачынку!!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…