Categories: Моладзь

Віктарына “Берасцей-шчына”

Моладзевая ініцыятыва “Аазіс”, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” прадстаўляе другую вікрарыну з серыі конкурсаў-віктарын (што ўжо стала традыцыяй) на тэму “Берасцейшчына”

Гэта другі этап віктарыны. Нагадваем, что для ўдзелу ў другім этапе, трэба прайсці і першы (глядзі тут)

Пераможцамі стануць тыя, хто адкажа правільна на пытанні ўсіх віктарын (а іх будзе 3!). І ў гэты раз галоўным прызам з’яўляецца флэшка на 4 Гб. Толькі ўжо не адна. Цяпер у нас ёсць магчымасць узнагародзіць гэтым добрым прадметам цэлых трох чалавек. Так што – не тупіце! Ведайце Берасцейшчыну і атрымлівайце прызы!

1.   Мястэчка ў Берасцейскай вобласці, пад якім паўстанцы К. Каліноўскага атрымалі самую гучную перамогу пад час паўстання 1863-1864 гг.:
а) Косава
б) Мілавіды
в) Ружаны
г) Ляхавічы

2.  Год у якім была заключана  знакамітая Берасцейская царкоўная унія:
а) 1596
б) 1019
в) 1569
г) 1939

3. Горад, у якім рускі палкаводец Сувораў знішчыў палову насельніцтва і дзе зараз, у яго гонар пабудаваны музей:
а) Суворавічы
б) Берасце
в) Кобрын
г) Бяроза

4. Горад у якім, у 1939 г., адбыўся сумесны парад  саюзных войскаў нацыскай Нямеччыны і СССР
а) Берасце
б) Баранавічы
в) Пінск
г) Сталінштатд

5. Прадмесце Пінска, цэнтр Хасідызму (накірунак у іўдаізме) на Беларусі:
а) Жыдовічы
б) Іягудзін
в) Жыдзін
г) Каралін

6. Як у антычасці называлі Палессе:
а) Герадотава мора
б) Дрыгва Страбона
в) Панонія
г) Ілірыя

7. У склад якой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі уваходзіла Палессе падчас апошняй нямецкай акупацыі:
а) Рэйхскамісарыят Україна
б) Генеральны камісарыят Беларусь
в) Вялікая Нямеччына
г) Усходняя Прусія

Свое адказы дасылайце на oasis.brest@gmail.com

Берасцейшчына

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

8 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago