Моладзевая ініцыятыва “Аазіс”, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” публікуе апошнюю віктарыну з серыі конкурсаў-віктарын на тэму “Берасцейшчына”.
Тыя, хто адкажць правільна на пытанне ўсіх трох віктарынаў і стануць пераможцамі конкурса і атрымаюць свае прызы (флэшкі на 4 Гб)! Адказы прымаюцца да 23 студзеня.
Ведайце Берасцейшчыну і атрымлівайце падарункі!
Нагадваем, что для ўдзелу ў трэцім этапе, трэба прайсці першы і другі (глядзі тут і тут)
1. Па загаду якога славянскага князя была пабудавана Белая Вежа ў Камянцы:
а) Уладзімір Васількавіч
б) Яраслаў Мудры
в) Святаполк Акаянны
г) Усяслаў Брачыславіч
2. У якім помніку сусветнай літаратуры ўзгадваецца Белавежская пушча, як улюбёнае месца палявання Вялікіх князёў Літоўскіх:
а) Летапісец вялікіх князёў літоўскіх
б) Слова пра паход Ігаравы
в) Песня аб Раландзе
г) Песня пра зубра
3. Мястэчка дзе нарадзіўся, а за тым і быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
а) Воўчын
б) Скокі
в) Высокае
г) Моталь
4. Першы на Беларусі рэфармацыйны збор Мікалай Радзівіл “Чорны” заклаў у сваім замку ў:
а) Ружанах
б) Пінску
в) Косава
г) Берасце
5. Польскі пісменнік, які паходзіць з Пружаншчыны і з’яўляецца рэкардсменам кнігі рэкордаў Гінэса, як аўтар 600 тамоў сваіх твораў:
а) Вітальд Гамбровіч
б) Юзаф Мацкевіч
в) Юзаф Крашэўскі
г) Браніслаў Залескі
6. Горад у якім у 1653 г. засядаў сойм Рэчы Паспалітай:
а) Пінск
б) Камянец
в) Берасце
г) Пружаны
7. Беларускі вайсковы дзеяч, які ў 1920г. распачаў “Палескую аперацыю”, з мэтай аднаўлення Беларускай Народнай Рэспублікі:
а) С. Булак-Балаховіч
б) А. Трыпус
в) К. Езавітаў
г) Р. Скірмунт
Свое адказы дасылайце на oasis.brest@gmail.com
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…