Конкурс прымеркаваны да міжнароднага свята «Дзень Святога Валянціна», сімвалам якога з’яўляецца пацалунак. І галоўная задача удзельнікаў – раскрыццё тэмы кахання праз пацалунак.
Дэд-лайн падачы работ 10 лютага 2012 года. Узнагароджанне адбудзецца 14 лютага.
Патрабаваннi да работ: конкурсныя работы павінны адлюстроўваць беларускія рэаліі, якія адсылаюць да нацыянальных традыцый, асаблівасцей культуры, менталітэту, мыслення. Дапускаецца метафарычнае пераасэнсаванне пацалунку як знака, які дазваляе заставацца ў рамках тэматыкі Конкурсу.
Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца фатаграфіі партрэтнага жанру, вясельныя і жанравыя фатаграфіі. Тэма кахання таксама можа быць раскрытая ў розных аспектах: каханне да дзяўчыны/хлопца, любоў да маці, любоў да радзімы і гэтак далей.
Узнагароды
Першы пераможца атрымае прыз у якасці магчымасці праходжання курса фатаграфіі ў Фоташколе «Мир фото» на бясплатнай аснове.
Удзельнікаў, якія атрымаюць другое і трэцяе месцы, чакаюць каштоўныя падарункі. Усім удзельнікам Конкурсу, якія прайшлі ў фінал, будуць выдадзены дыпломы Беларускага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».
Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Беларускага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» з указаннем прызавога месца.
Умовы ўдзелу
У конкурсе маюць права прымаць удзел грамадзяне РБ, а таксама маладыя людзі з іншых краін, якiя ўдадзены час пражываюць на тэрыторыі Беларусі ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў.
Для ўдзелу ў Конкурсе таксама неабходна выслаць рэзюмэ з інфармацыяй аб удзельніку і работах.
Тэхнiчныя параметры работ:
Фармат: JPG
Памер: 720 pixels, па большым баку, 72 dpi
Вес: не больш за 200 kb
Колькасць: 1-6 фота
Прыняцце работ і рэзюмэ ўдзельнікаў ажыццяўляецца на электроны адрас konkursbelinfo@belau.info.
Рэгламент:
Прыём работ: з 14 студзеня па 10 лютага 2012 года.
Праца журы: з 10 лютага па 12 лютага 2012 года.
Адкрыццё выставы і ўзнагароджанне пераможцаў: 14 лютага 2012 года ў кінатэатры «Цэнтральны»
Куратар конкурсу Троцкая Марыя, e-mail: konkursbelinfo@belau.info.
Рэгламент Конкурса цалкам можна знайсці тут.
Рэспубліканскі юнацкі фотаконкурс «Пацалунак па-беларуску» праводзіцца ў рамках рэалізацыі праграмы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА «Культура свету» разам з Творчым саюзам (беларускім грамадскім аб’яднаннем) «Фотамастацтва». Мэтай дадзенай праграмы з’яўляецца прадастаўленне маладым людзям магчымасці знаёмства з нацыянальнай культурай і культурамі іншых краін. Дадзены Конкурс арыентаваны на далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры.
Паводле АМП
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…