Моладзь

Беларусь: усё пра ўсё!

АРР “Дзедзіч” працягвае знаёміць берасцейцаў з гісторыяй і культурай нашай Бацькаўшчыны праз віктарыны. Толькі цяпер дзедзічы выйшлі па-за межы інтэрнэта і пайшлі з конкурсамі да школьнікаў.

Першая віктарына пад назвай “Беларусь: усё пра ўсё!” была праведзена ў сярэдняй школе № 18 г. Берасце. Паўдзельнічаць у ёй давялося школьнікам старэйшых класаў, якія паказалі свае веды з лепшага боку. Адказы на пытанні па гісторыі і геаграфіі Беларусі знаходзіліся імгненна, большую цяжкасць выклікалі заданні па культуры і мове, але і гэтыя цяжкасці былі пераадоленыя.

У выніку, пераможцамі віктарыны сталі 2 чалавекі: Надзежда Кавальчук і Аляксандр Брынчук, з чым іх і віншуем! Яны атрымалі файныя вялікія сшыткі з беларускімі нацыянальнымі ўзорамі.

АРР “Дзедзіч” плануе і надалей несці веды ў масы і зазірнуць са сваімі конкурсамі і падарункамі яшчэ ў некалькі школаў.

Пакінуць адказ