Адукацыя

Міжнародны конкурс аратарскага майстрэрства

The English Speaking Union in Belarus (Звяз Ангельскай Мовы ў Беларусі) запрашае студэнтаў і вучняў ад 16 да 20 гадоў прыняць удзел ў міжнародным конкурсе аратарскага майстрэрства.

Гэты конкурс кожны год арганізоўваецца міжнародным Звязам Ангельскай Мовы і з’яўляецца адным з найбольш паспяховых і распаўсюджаных мерапрыемстваў гэтай арганізацыі.

Тэма Нацыянальнага Конкурсу ў гэтым годзе – “Мудрасць Моладзі”. Удзельнікі могуць інтэрпрэтаваць гэтую тэму любым чынам (крэатыўны падыход да выбару тэмы вітаецца).

Каб падаць заяву, трэба запоўніць на ангельскай мове анкету і даслаць яе на [email protected] .

Апошні тэрмін падачы заяў – 20 лютага 2012 года.

Паводле adukacyja.info

Пакінуць адказ