Categories: Грамадства

З ВНУ адлічаюць удзельнікаў акцыі салідарнасці

З Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту адлічылі трох актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”, якія раней былі асуджаныя за ўдзел у акцыях салідарнасці.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 6 лютага з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) адлічылі актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандра Салдаценку, Аляксандра Вялітчанку і Мікіту Каваленку, якія раней былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў за ўдзел у акцыях салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.

Аляксандр Салдаценка быў асуджаны на 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі 25 кастрычніка 2011 года. Пасля затрымання на акцыі 26 кастрычніка 2011 году Аляксандр Вялітчанка атрымаў 15 сутак арышту, Мікіта Каваленка10 сутак, а 8 студзеня яшчэ 5 сутак арышту за ўдзел у новай акцыі.

Аляксандра Вялітчанку затрымлівалі за ўдзел у акцыі 2 жніўня 2011 года каля будынку Горацкай калоніі, у якой тады адбываў пакаранне палітвязень Зміцер Дашкевіч. Тады Аляксандра Вялітчанку пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічынаў.

Акцыя 2 жніўня 2011 году каля Горацкай калёніі, у якой удзельнічаў Аляксандар Вялітчанка.

У лістападзе 2011 года рэктар МДЛУ Наталля Баранава вынесла студэнтам “афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзінаў” (копія – на здымку ніжэй), перавысіўшы тым самым свае службовыя паўнамоцтвы. З гэтай нагоды актывісты падрыхтавалі скаргі ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі.

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Papiaredzhannie-mdlu

 

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 дзень ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago