Categories: Адукацыя

Парушальнікі парадку ў інтэрнатах ВНУ – замежнікі

Палова парушальнікаў правілаў у беларускіх інтэрнатах — замежныя студэнты. Часцей за ўсё студэнтаў штрафуюць за алкаголь і цыгарэты, а таксама за спробу правесці сяброў у інтэрнаты.

У мінулым годзе за парушэнне правілаў пражывання 36 студэнтаў БДУ страцілі месца ў інтэрнаце, а яшчэ 100 атрымалі вымову. Часцей за ўсё студэнтаў штрафуюць за алкаголь і цыгарэты.

У беларускіх інтэрнатах багата чаго рабіць нельга. У тым жа БДУ выселіць могуць нават за бясшкодны электрычны імбрык у пакоі, ці за котку альбо папугайчыка. Пазбавяць пакою за «няправільныя» плакаты, аб’явы і календары на сценах, ці за надта гучную музыку. Без дазволу нельга пакідаць старонніх пасля 23:00.

За парушэнне правілаў могуць вынесці вымову, а могуць і выселіць. Апошняе здараецца ня так часта, прыкладна ў чвэрці выпадкаў студэнты БДУ пакідаюць інтэрнат назаўжды.

Прычым палова ўсіх парушальнікаў — замежнікі з першых і падрыхтоўчых курсаў. Па словах дырэктара студэнцкага гарадку БДУ Міхаіла Чарапеннікава, адміністрацыя, каб лепш патлумачыць сітуацыю, паспрабавала нават перакласці правілы пражывання ў інтэрнатах на замежныя мовы. Праўда, вынік эксперыменту яшчэ не зразумелы:

«У гэтым навучальным годзе мы нават правілы пражывання пераклалі для іх на кітайскую, туркменскую, в’етнамскую, ангельскую і французскую мовы, — кажа дырэктар студэнцкага гарадку. — Магчыма, так яны лепш зразумеюць, што можна ў інтэрнаце, а што — не».

Кітайская і туркменская з’явіліся ў інтэрнатах з-за таго, што большасць іх замежных насельнікаў — як раз з Кітаю і Туркменістану. Прычым засяляюць замежнікаў у першую чаргу, тлумачачы такі клопат цяжкасцямі, якія могуць напаткаць замежных студэнтаў у пошуку кватэры ў незнаёмым горадзе. Вось і атрымліваецца, што большасць парушальнікаў з гэтых краінаў — першакурснікі.

У інтэрнатах БДУ нават ёсць адмысловы «аператыўны атрад», у які ўваходзяць усё тыя ж студэнты, піша «Рэспубліка».

«За 2011 год у нас было 138 студэнтаў-парушальнікаў, 36 з іх засталіся без інтэрнату. У асноўным гэта студэнты другога, трэцяга курсаў. Трапляюцца і тыя, хто спрабуе нелегальна правесці таварыша ў інтэрнат. Прычым не праз уваходныя дзверы, а, напрыклад, праз балкон», — распавядае кіраўнік студгарадку.

У іншых універах з інтэрнатаў высяляюць за парушэнні не так часта. Гэтак, у БДПУ імя М. Танка ў 2010 годзе месца ў інтэрнаце пазбавіліся 4 студэнты-парушальнікі, у 2011 годзе — 2. У БДУІР у мінулым годзе месца ў пакоі страціў толькі адзін туркмен. А вось у БрДТУ у тым жа годзе такіх «шчасліўчыкаў» аказалася 22.

Паводле generation.by

Zamejniki

dzedzich

Recent Posts

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

22 гадзіны ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

4 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago