Еўраклуб

Валантарыят на “Еўрабачанне”

Нацыянальная асамблея моладзевых арганізацый Рэспублікі Азербайджан аб’яўляе набор валанцёраў для дапамогі ў арганізацыі конкурсу Еўрабачанне 2012

Еўрабачанне – адно са старэйшых тэлевізійных шоу ў свеце, якое адбываецца кожны год, ужо на працягу 56 год. Пасля пяці дзесяткаў год больш за 1 100 песень сталі сучаснай класікай, аказалі моцнае укладзенне на калектыўную свядомасць Еўропы.

Нацыянальная асамблея моладзевых арганізацый Рэспублікі Азербайджан аб’яўляе набор валанцёраў для дапамогі ў арганізацыі конкурсу Еўрабачанне 2012, які будзе праводзіцца з 22 па 26 мая 2012 года. Валанцёры павінны будуць прыехаць 20 мая і знаходзіцца ў Баку да 27 мая.

Арганізатары забяспечваюць валанцёраў жыллем і сняданнем, а таксама грашыма на ўнутраны транспарт. Валанцёры самастойна аплочваюць дарогу да Баку (Азербайджан).

Падаваць заяўкі могуць усе жадаючыя.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць разам з копіяй пашпарту Хасану Сеідаву ( [email protected] ) да 28 лютага 2012.

Сайт праграмы

Паводле Адукацыя.інфо

Eurovision 2012

Пакінуць адказ