У берасцейскім кінатэатры “Беларусь” праходзіць кірмаш, на якім усе ахвотнікі могуць прадэгуставаць разнастайныя гатункі мёду і набыць найбольш упадабаны.
Прадаўцы ахвотна распавядаюць пра гаючыя ўласцівасці гэтага сонечнага прадукта, дзеляцца кулінарнымі і касметычнымі рэцэптамі. На кірмашы прадстаўлены не толькі беларускія гатункі, але і горны, алтайскі, асвячоны мёд. Як гаворыць вядомая прымаўка, дзе добры мёд, там шмат пакупнікоў.
Ва ўсе часы мёд лічыўся крыніцай энергіі і даўгалецця. Яго рэгулярнае ўжыванне надае сілы, умацоўвае імунітэт, супакойвае і дапамагае змагацца са штодзённымі стрэсамі. Часта мёд ужываецца ў народнай медыцыне – лечыць ангіну, катар, ларынгіт, бранхіт і шматлікія іншыя захворванні. Акрамя таго, мёд валодае антысептычнымі ўласцівасцямі і паскарае гаенне гнойных ран і апёкаў. Дзякуючы ўтрыманню вугляводаў мёд імгненна зараджае энергіяй, таму рэкамендуецца яго ўжываць перад спартовай трэніроўкай для паляпшэння вынікаў.
Мёд шырока ўжываецца ў касметалогіі, часта ўваходзіць у склад масак для твару, скрабаў і крэмаў. З дапамогай мёду можна надаць бляск і шаўкавістасць валасам і нават трохі іх асвятліць.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…