Адукацыя

У БрГУ пералічылі кошты за навучанне

Адміністрацыя Берасцейскага ўніверсітэту абвясціла пра саліднае зніжэнне некалькі дзён таму заяўленага кошту навучання пасля абурэння платнікаў і публікацый у СМІ.

Як паведамляе “Брестская газета” на мінулым тыдні, калі кошты павысіліся, у рэдакцыю газеты патэлефанаваў студэнт-платнік і паведаміў, што падаражэнне склала не 29%, як рэкамендавала Міністэрства адукацыі, а нашмат больш.

У той жа дзень рэктар універсітэта ў тэлефоннай гутарцы аспрэчыў гэтую інфармацыю, заявіўшы, што кошт навучання вырас не больш чым на 29%, а на некаторых спецыяльнасцях выпускных курсаў – нават менш. І вось праз тыдзень студэнтам назвалі новыя лічбы.

«Сёння нам паведамілі, што кошт навучання зніжаны на 994 тысячы, – паведаміў «БГ» 15 лютага студэнт, які раней распавёў пра спрэчныя кошты. – Як даў зразумець у прыватнай гутарцы чалавек з кіраўніцтва ўніверсітэта, кошт па ВНУ паменшыўся амаль на мільён з-за шматлікіх зваротаў абураных студэнтаў і публікацый у прэсе».

Пакінуць адказ