Адукацыя

Стыпендыі на навучанне ў каледжах Заходняй Еўропы

Конкурс на атрыманне стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцагавіне для беларускіх школьнікаў абвяшчае United World Colleges (UWC).

Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята (International Baccalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.

Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2012 г. На 1 тур трэба даслаць да 26 сакавіка 2012 г.на адрас [email protected] эсэ на тэму “Двухмоўе…” (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах), копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год, характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама сканаваныя копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Падрабязней тут.

Пакінуць адказ