Здарэнні

Сайт “Вясна” для мабільнікаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што ўжо з’явілася версія сайта для мабільных прыладаў. Цяпер наведвальнікі са звычайнымі мабільнымі тэлефонамі могуць карыстацца аблегчанай версіяй сайта.
Цяпер наведвальнікі са звычайнымі мабільнымі тэлефонамі могуць карыстацца аблегчанай версіяй сайта Праваабарончага цэнтра “Вясна – амаль без графікі і скрыптаў, якія звычайна робяць загрузку больш працяглай па часе і “з’ядаюць” трафік. Яна амаль цалкам захоўвае ўвесь функцыянал сайта, уключаючы паўнавартасны пошук.

У якасці асноўных перавагаў асобнай версіі можна адзначыць лепшую сумяшчальнасць і зручнае адлюстраванне кантэнту на мабільнай прыладзе, а таксама спецыфічныя спрошчаныя функцыі кіравання. Трэба заўважыць, што немалаважным следствам гэтага будзе зніжэнне аб’ёму загружанай інфармацыі, што дазваляе адчувальна эканоміць сродкі ў параўнанні з загрузкай поўнай версіі сайта. Галоўная старонка мабільнай версіі мае памер у 50-70 кілабайт, а старонка з навіной, у якой ёсць ілюстрацыя, – у 80 кілабайт.

Пры распрацоўцы ў якасці разметкі не выкарыстоўваўся агульнапрыняты раней XHTML Mobile Profile, а застаўся HTML5,  што не перашкаджае сайту нармальна выглядаць на мабільных класа SonyEricsson S312/J10, а таксама ў мабільным браўзеры Opera Mini, не кажучы ўжо пра экраны сучасных смартфонаў.

Спадзяемся, што мабільная версія сайта “Вясны” – http://m.spring96.org – парадуе інтэрнэт-карыстальнікаў з даволі дынамічным рытмам жыцця і высокай патрэбнасцю ў актуальнай і дакладнай праваабарончай інфармацыі.

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Viasna mobile

Пакінуць адказ