Моладзь

Студэнты БрГУ імя А. Пушкіна атрымаюць новы інтэрнат

Ужо ў 2012 годзе студэнты берасцейскага ўніверсітэта змогуць заехаць у новы інтэрнат. Пра гэта рэктар універсітэта М. Часноўскі распавёў карэспандэнту БЕЛТА.
Па яго словах, будаўніцтва 9-павярховага будынка інтэрната, разлічанага на 352 месцы, вядзецца ў комплексе “Студэнцкая вёска Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна”. Першая чарга гэтага комплексу – аналагічны будынак, уведзена ў эксплуатацыю ў 2003 году. Другая чарга комплексу ўключана ў пералік аб’ектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2012 год. Фінансаванне па дадзеным праекце будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Такім чынам, ўніверсітэт зможа істотна палепшыць побыт студэнтаў, сітуацыю з рассяленнем іншагародніх навучэнцаў. Праблема забеспячэння студэнтаў месцамі ў інтэрнатах універсітэта стаіць пакуль досыць востра. У 2011/2012 навучальным годзе ВНУ змагло забяспечыць месцамі толькі 50% студэнтаў з ліку тых, хто заявіў пра такое запатрабаванне.

Новы інтэрнат у Берасці (фота: БЕЛТА)

Новы інтэрнат у Берасці (фота: БЕЛТА)

Паводле БЕЛТА.

Пакінуць адказ