Германскі Бундэстаг прапаноўвае Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі на 2013 год.
Гэта стыпендыя прадугледжана для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. На момант пачатку праграмы яны павінны быць не старэйшымі за 30 гадоў.
Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага. На перыяд іх 5-месячнага знаходжання яны будуць залічаны ва Універсітэт імя Гумбальдта ў Берліне і атрымаюць магчымасць наведваць вучэбныя заняткі.
Міжнародная парламенцкая стыпендыя доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2013 г.
Стыпендыя ўключае расходы на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г. у Амбасадзе Германіі ў Мінску.
Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Германскага Бундэстага
Паводле Адукацыя.інфо