Культура

“Краіна Цмокаў. Малюем разам” (ВІДЭА)

«Будзьма беларусамі!» выдала першыя візы ў «Краіну цмокаў» пад час адмысловага “Цмок-тура”, які адбыўся 1 сакавіка 2012 года ў сталічнай Галерэі «Ў».

Лагатып

Адмысловы «Цмок-тур», зладжаны грамадскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!», адбыўся 1 сакавіка 2012 года ў сталічнай Галерэі «Ў». Госці маглі трапіць у культурную вандроўку толькі па запрашальніку- візе ў «Краіну цмокаў». Галоўнай падзеяй вечара стала прэзентацыя турыстычнага сімвала Беларусі, распрацаванага на падставе вобразаў старадаўняга беларускага цмока. У межах «тура» прайшла таксама і выстава дзіцячых малюнкаў, створаных падчас конкурсу ад мінскай кампаніі «Тэхналогія».

Новы сімвал – частка камунікацыйнага праекту кампаніі, які спрыяе фармаванню сучаснага культурніцкага коду і візуальнай прасторы Беларусі на падставе нацыянальнага, беларусацэнтрычнага падыходу. Каментуе Алена Макоўская, каардынатар «Будзьма беларусамі!»: «У нашым грамадстве назіраецца значная цікавасць да брэндынгу краіны, распрацоўкі сімволікі гарадоў, раённых цэнтраў, мястэчак. Мы прапанавалі ў якасці турыстычнага сімвала краіны цмока, якога лічым вельмі харызматычным персанажам айчынай міфалогіі. Пакуль у беларускага «калегі» шатландскай Нэсі няма ўласнага імя, але гэта справа часу».

Цмок Паазерны

Праект пачаўся ў кастрычніку 2011 года, калі журналіст Зміцер Навіцкі выправіўся шукаць цмока на Палессе. Пазней гісторыю і характар міфалагічнай істоты абмяркоўвалі ў студыі TUT.BY, на старонках часопіса «Большой», на папулярных моладзевых інтэрнэт-парталах, у сацыяльных сетках.

У канцы мінулага года «Будзьма!» павіншавала сваіх сяброў і партнёраў адмысловай паштоўкаў-
цізерам
, зробленай ў выглядзе яйка цмока вядомым мастаком Міхалам Анемпадыставым. Значны ўклад зрабіла і Юлія Рудзіцкая (рэжысёр анімацыйнага фільма «Будзьма беларусамі!»), якая у межах праекту стварыла некалькі арыгінальных вобразаў цмока. Менавіта на іх падставе была праведзеная галасаванка на рэсурсах budzma.org і TUT.BY і абраны, на думку чытачоў, найлепшы.

Цмок Літоўскі

«Будзьма беларусамі!» працягне «цмок-туры»і пасля 1 сакавіка. Плануецца спецыяльная праграма для кіраўнікоў турфірмаў, уладальнікаў агарасядзібаў, а таксама для журналістаў і

Цмок Палескі

блогераў, прадстаўнікоў культурніцкіх установаў. Падчас імпрэзы Алена Макоўская таксама адзначыла: «На нашу думку, варта істотна пашыраць кола зацікаўленых у пошуку новых цікавых сімвалаў і багатых вобразаў, якія адпавядаюць беларускай ментальнасці і грунтуюцца на айчынных традыцыях і гісторыі. Гэта датычыць не толькі турызму, але і самых розных сфераў дзейнасці.
Напрыклад, спецыялісты сведчаць, што айчынным вытворцам-экспарцёрам сёння востра не хапае

яскравых беларускіх назваў для сваёй прадукцыі, каб вылучыцца з агульнай масы і падкрэсліць якасць маркі «Зроблена ў Беларусі».

“Краіна Цмокаў. Малюем разам” from Capitalist73 on Vimeo.

Для прасоўвання праекту ў межах фестывалю журналістыкі «Твой стыль» кампанія «Будзьма беларусамі!» заснавала намінацыю «Краіна цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі». Найлепшы журналісцкі матэрыял па тэме будзе ўзнагароджаны 25-27 траўня ў Гродне.

Глядзіце ppt-прэзентацыя праекту «Цмок-тур»

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *