Музыка

Канцэрт «прыгараднага шансона» адбудзецца ў Берасці

У канцы мінулага года кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» запісаў свой новы альбом «Сардэчная мускулатура», які ўжо зусім хутка прэзентуе жыхарам і гасцям горада над Бугам.

Іх музыка змяшчае элементы французскага шансона, дыксіленда, кантры, лацінаамерыканскіх рытмаў у манеры вулічнага аркестра і расейскай народнай музыкі. Менавіта яна утвараецца пры зліцці гукаў гітары, кантрабаса, трубы, трамбона, саксафона, скрыпкі, канцэрціна, барабанаў і тубы. Самі музыкі завуць сябе фрык – кабарэ бэнд, які спявае «прыгарадны шансон».

У рэпертуары кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба» прысутнічаюць песні як на расейскай так і французскай мове.

Канцэрт адбудзецца 31 сакавіка ў берасцейскім клубе “CITY”. Папярэдні продаж квіткоў ажыццяўляецца ў «Гасцінцы» (пав. № 13). Кошт іх складае 50 000-70 000 рублёў.

Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» запісаў

Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» запісаўФота: http://www.lookatme.ru

Пакінуць адказ