Юзер ЖЖ pryvid змясціў на старонцы суполкі “Беларуская мова” адказ на свой запыт у падатковую на беларускай мове. За такі правапіс можна ставіць не проста цвёрдую, а зацвярдзелую двойку.
Як кажа карыстальнік ЖЖ ён “вырашыў праверыць, як дзейнічае заканадаўства аб зваротах у электронным выглядзе”. І атрымаў наступны адказ:
Агулам – 22 памылкі ў 110 словах, як падлічыў юзер pryvid.
Як вядома, паводле нашага заканадаўства адказ павінен быць на мове запыту, таму скарыстацца расейскай мовай Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству на гэты раз не пашчасціла.