З 29 сакавіка па 1 красавіка 2012 года ў Берасці і Берасцейскім раёне пройдзе І і II этап Кубка Беларускай Федэрацыі арыентавання (БФА), а таксама І і II этап Кубка БФА сярод ветэранаў.
Спаборніцтвы пройдуць у 3 этапы: эстафета (дзень 1-шы), класіка (дзень 2-гі) і спрынт (дзень 3-ці).
Да спаборніцтваў дапускаюцца ўсе спартсмены, якія выканаюць ўмовы заяўкі, у наступных узроставых групах: М – 12, 14, 16, 18, 21Е, 21А, 35, 45, 55, 60, 65, 70; Ж – 12, 14, 16, 18, 21Е, 21А, 35, 45, 55, 60, 65, 70.
Падаць заяўку на ўдзел у Берасцейскай пралеске – 2012 можна па электроннай пошце: [email protected] або па тэлефоне 80297962255.
На спаборніцтвах будзе прымяняцца электронная адзнака SPORTident.
Пераможцы ў асабістым заліку будуць узнагароджаны прызамі і дыпломамі, прызёры – дыпломамі адпаведных ступеняў, а пераможцы і прызёры ў эстафеце яшчэ і салодкімі прызамі.
Арганізатарам гэтага мерапрыемства з’яўляецца Упраўленне адукацыі Берасцейскага аблвыканкама і Упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Берасцейскага аблвыканкама. Непасрэднае правядзенне ўскладзена на ДУА «Берасцейскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» і спартыўны клуб арыентавання «Буг».
Праграма спаборніцтваў:
29 сакавіка
Да 22.00 – заезд і размяшчэнне ўдзельнікаў.
30 сакавіка
10.30 – 13.00 – заезд удзельнікаў, праца мандатнай камісіі.
14.30 – адкрыццё спаборніцтваў.
15.00 – пачатак старту эстафеты.
31 сакавіка
11.00 – пачатак старту на класічных дыстанцыях. І этап Кубка БФА. І этап Кубка БФА сярод ветэранаў. Рэйтынгавы старт для груп МЖ 12-18.
20.00 – ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў першага і другога дня спаборніцтваў
1 красавіка
9.30 – пачатак старту на спрынтарскіх дыстанцыях. II этап Кубка БФА. II этап Кубка БФА сярод ветэранаў. Рэйтынгавы старт для груп МЖ 12-18.
Да 13.00 – ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў.