Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) беларускіх студэнтаў і магістрантаў на навучэнне ў нямецкім універсітэце на працягу зімняга семестра 2012-2013.
Атрымаць стыпендыя могуць школьнікі ад 16 гадоў, студэнты і магістранты. Зімні семестр працягваецца з 1 кастрычніка 2012 па 28 лютага 2013.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 красавіка 2012 г.
Патэнцыйны стыпендыят:
– валодае нямецкай мовай на добрым узроўні;
– прымае актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
– паспяхова вучыцца;
– хоча бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам.
Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:
– Беларускае грамадзянства;
– Статус навучэнца беларускай ВНУ (альбо ЕГУ).
Стыпендыя ўключае:
– Асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – Вас забяруць з вакзала, паклапоцяцца пра Ваша жытло і залічэнне;
– Фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне;
– Візавы ўнёсак і плату за залічэнне.
Падрабязней на сайце праграмы www.gfps.org/belarus
Адрас для даведак: [email protected] .
Паводле Адукацыя.інфо