Вы чулі пра праграму практыкі для распрацоўшчыкаў ад Google? Які б адказ вы не далі, у гэтым годзе ёсць шанец прыняць у ёй удзел адразу ў трох еўрапейскіх офісах – Лондане, Мюнхене і Кракаве!
Летнік ставіць сабе за мэту павелічэнне сувязяў паміж кампутарнымі геніямі і распрацоўшчыкамі праграмнага забеспячэння. Запрашаюцца інфарматыкі.
Летнік адбудзецца 2 ліпеня — 7 верасня 2012 (10 тыдняў). Дэдлайн падачы заявак 20.04.2012
Праграма летніка складаецца з практычнага курса (праект праграмнага забеспячэння, прафесійнае развіццё і трэнінгі). Напрыклад, вы можаце стаць часткай каманды, якая распрацоувае Google Maps.
Якія патрабаванні? Як мінімум скончыць першы год навучання (ступень бакалаўра) да лета 2012г. і вывучаць кампутарныя тэхналогіі (ведаць Java, Python, C ці C++). Перавага будзе аддадзена першым ахвочым. Спяшайцеся!
Форму заявы вы знойдзеце тут.
Не забудзьце прыкласці сваё эсэ памерам прыкладна 200 слоў, дзе будзе апісанне вашага праэкта, над якім вы працуеце па-за вучобай.
Паводле Адукацыя.інфо