21 сакавіка у Грамадскім культурным цэнтры (ГКЦ) адбудзецца літаратурны вечар «Паэтычны вянок Берасцейшчыны» прымеркаваны да Міжнароднага дня паэзіі.
Пачнецца ён а 18:00-й гадзіне, але да пачатку літаратурнага вечара ў холе ГКЦ будзе праходзіць выстава кніг, паэтычных зборнікаў, анталёгіяў, выдадзеных за апошнія гады нацыянальных супольнасцей.
Там можна будзе сустрэць такіх паэтаў як Мікалай Герасімік, Юры Носаль, Сцяпан Давідзюк, Кірыла Азімко. Там жа можна будзе пазнаёміцца і пагутарыць з імі.
Ініцыятарам правядзення літаратурнага вечара выступіў міжнацыянальны клуб Сяброўства, які аб’ядноўвае прадстаўнікоў асноўных арганізацый нацыянальных культур Берасцейшчыны.
Нагадаем, што сусветны дзень паэзіі адзначаюць 21 сакавіка, яго заснавала ЮНЕСКА у 1999 годзе. Яго мэта – гэта прасоўванне чытання, пісання, друкавання і вучэнні паэзіі па ўсім свеце.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…