З 1 красавіка многія студэнты рыхтаваліся значна скараціць свае бюджэты. У сувязі з ростам базавай велічыні чакалася, што са 105 да 300 тысяч вырасце плата за пражыванне ў інтэрнатах лепшай катэгорыі. Гэта былі толькі чуткі.
Як паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, плата за студэнцкі інтэрнат ўзрасце, але не больш, чым на 20 %.
Таму калі студэнты плацілі за інтэрнат 105 тыс. рублёў, то пасля 1 красавіка будуць плаціць каля 120 тыс. рублёў і не больш, а калі 70 – будуць 80 тыс. За найменш карфантабельны інтэрнат студэнты заплацяць тоькі 40 тыс. беларускіх рублёў.
Нагадаем, што ў мінулы раз аплата за студэнцкі інтэрнат паднялася ў 6 разоў.
Надеюсь, это не шутка к 1 апреля.