Спорт

ORIENТ LIGА-2012: як гэта было?

Вось і завяршылася ORIENТ LIGА-2012 – падзея, якая на працягу месяца збірала хлапчукоў і дзяўчынак, мужчын і жанчыны, каб паспаборнічаць у майстэрстве арыентавання на мясцовасці пры дапамозе компаса і карты, а таксама весела и з карысцю правесці свой вольны час.

Як паведаміў пераможца ORIENТ LIGІ-2012 у группе М-21 Арцём Гарошка, аднаго жадання для перамогі не дастаткова:

– Я заўважыў, калі чагосьці вельмі хацець, наўмысна ісці да мэты, то лягчэй пераадольваць цяжкасці, і адпаведна хутчэй вучышся. А таксама мне дапамаглі упартасць і трэніроўкі. Калі судзіць аб’ектыўна, то ў Берасці па-ранейшаму застаюцца арыентыроўшчыкі лепшыя за мяне, але ім трохі не пашанцавала ў ORIENТ LIGЕ. Гэтага палохацца не трэба, так як ёсць да чаго яшчэ імкнуцца, ёсць над чым яшчэ працаваць, у каго вучыцца. А калі ёсць канкурэнцыя, паляпшаецца і якасць спаборніцтваў.

У спартыўным арыянтаванні існуе адно вельмі важнае правіла: галоўнае, каб ногі не абганялі галаву. І калі гэтым занядбаць, то можна ўпусціць перамогу:

– Дастаткова адзін раз зрабіць памылку і шанцы на перамогу скарачаюцца на палову, пасля другой памылкі перамога ўжо недасягальная, – дадаў экс-пераможца ORIENТ LIGІ-2011.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, акрамя гэтага, кожны з удзельнікаў атрымаў на памяць магніцік з сімволікай ORIENТ LIGІ-2012.

Варта адзначыць, што спаборніцтвы праводзілісь у мэтах развіцця спартыўнага арыентавання і ставілі перада сабой і такія задача як прыцягненне да заняткаў спартыўным арыентаваннем моладзі і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Таму любы жадаючы ва ўзросце ад 12 гадоў мог прыйсці да месца старту і прабегчы дыстанцыю ў задавальненне, па сваей падрыхтоўцы, ўзросту, амбіцыям.

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

ORIENТ LIGА-2012

Пакінуць адказ