Ровары

Велапрабег ” Беражы будучыню – 2! “

24 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з велаклубам “Кола-БОК” правяла акцыю пад дэвізам ” Беражы будучыню – 2! “.

У ходзе мерапрыемства быў арганізаваны велапрабег па маршруце: стаянка МК “Брэсцкая крэпасць – герой” (старт) – праспект Машэрава – Маскоўская – Гаўрылава – Ленінградская – стаянка СК “Вікторыя” (фініш).

На акцыю сабралося каля 200 удзельнікаў. Далучыліся і прадстаўнікі кампаніі “За Вела Берасце!” арганізаванай АРР “Дзедзіч”. Акрамя звычайных двухколавых сяброў можна было ўбачыць і вельмі незвычайныя ровары. Мяне асабліва здзівіла рэканструкцыя ровара часоў ВАВ.

Прыемна ехаць па роўнай дарозе не скачучы з тратуара на тратуар, з аднадумцамі-роварыстамі. Кіроўцы падтрымліваючы сігналілі, мінакі махалі рукамі. Атмасфера свята!

На акцыю сабраліся не толькі мясцовыя велааматары, але і госці з суседняй Польшчы.

Ежы Токаюк, кіраўнік велаклуба (Польшча):
Прыехалі, каб пачаць з вамі разам Веласезон. Мы вельмі шмат ездзім па Беларусі, арганізавалі шмат сумесных мерапрыемстваў.

Аднак, хацелася б зрабіць некалькі заўваг для далейшай арганізацыі такіх мерапрыемстваў.

– Дрэнная падрыхтоўка руху. У сярэдзіне калоны рабілася невядома што. Удзельнікі былі розных узростаў і падрыхтоўкі,  і саздалі адзін аднаму аварыйныя сітуацыі.

– Абраза кіроўцаў. Некаторыя ўдзельнікі акцыі дапускалі абразлівыя выразы ў адрас кіроўцаў. Гэта, вядома, заўвага не арганізатарам, а сумленню удзельнікаў.

Па заканчэнні велапрабегу, на стаянцы СК “Вікторыя” былі праведзены конкурсы на веданне ПДР і фігурную язду на ровары.

 

Пакінуць адказ