Categories: Музыка

Творчы конкурс “White strikes”

«Рок-салідарнасць» абвяшчае творчы конкурс “White strikes” для падтрымкі забароненых музыкаў. Мэта конкурсу —  падбадзёрыць забароненых беларускіх рок-музыкаў і засароміць чыноўнікаў, якія карыстаюцца “чорнымі спісамі”.

Легендарныя “чорныя спісы” забароненых у Беларусі рок-музыкаў да такой ступені надакучылі фэнам, што яны пачынаюць смяяцца з праблемы.

“Музыкі з чорнага спісу пастаўленыя ва ўмовы паўпартызанскага існавання. Ні канцэртаў, ні сустрэч з фэнамі. Да таго ж – поўны ігнор з боку чыноўнікаў, — расказвае адзін з актывістаў кампаніі Вітаўт Пазьнякевіч – Тут адно што выць, а не пець застаецца”.

Але ў беларускай гісторыі былі моманты, калі толькі творчасць дазваляла людзям выжыць і не страціць веру ў перамогу, кажа Вітаўт: “Узгадайце гумарыстычную газету-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну!”, якую рэдагаваў Кандрат Крапіва. Вось мы і падумалі: па старой партызанскай традыцыі, варта даць кухталёў вузкалобасці і абмежаванасці некаторых адказных таварышаў. І нагадаць нашым рок-музыкам: усміхніцеся – мы з вамі!”

Творчы конкурс у падтрымку забароненых музыкаў і супраць “чорнаспіснага” самаўпраўства называецца “White strikes”. “Вы што!!! Мы ні ў якім выпадку не мелі на ўвазе якія-небудзь страйкі. Толькі творчасць. Мы за мір і гумар! А наконт сугучнасці назваў конкурса і вядомай групы “White stripes”… Спадзяюся, Мэггі і Джэку Уайтам пасля нашай ініцыятывы ўсё ж выдадуць беларускую візу”.

Аўтары конкурса падкрэсліваюць: галоўнае ў працах – ніякага негатыву, слёз са стогнамі і абразаў людзей. Толькі ядроны гумар, выпальваючы сарказм і бранябойны крэатыў: “Мы за рок-зорак і супраць культурнага цемрашальства. Рок, салідарнасць, вясна, каханне – гэта тое, што ніхто не можа забараніць!”.

Удзельнічаць у конкурсе можа кожны – узрост не абмежаваны. Прымаюцца любыя творчыя працы: малюнкі, плакаты, банеры, сайты, мультымедыйныя прэзентацыі, відэаролікі, фотасэсіі, вершы, апавяданні, эсэ, калажы, музычныя кампазіцыі – усё, што падкажа фантазія.

Дасланыя працы будуць апублікаваныя на сайце www.belmusic.org, а таксама перададзеныя музыкам. Лепшыя працы стануць асновай спецыяльнага кампакт-дыску «Рок і салідарнасць».

Усе аўтары добрых працаў атрымаюць прызы: абанементы на розныя рок-канцэрты, кампакт-дыскі і кнігі з аўтографамі спісавых музыкантаў. А гранд-пераможца атрымае самы галоўны прыз: яго праца будзе растыражаваныя на значках, вокладках дыскаў, майках, сумках і іншых носьбітах. Таксама удзельнікаў чакае вечарына ў кампаніі сваіх любімых музыкаў!

Дэд-лайн 1 красавіка 2012 года.

Дасылаць працы на e— mail: rok.salidarnasc@gmail.com з пазнакай “White strikes”. Па гэтым жа адрасе можна атрымаць усе кантакты і даведкі. Працу можна пазначаць нікнэймам.

Даведка.

Рок-салідарнасць – грамадская кампанія ў падтрымку рок-музыкаў, якія трапілі ў “чорны спіс. Кампанія, створаная актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі, распачалася 10 снежня 2011 году, у Дзень абароны правоў чалавека.Стартаваўшы у Мінску, на сёння кампанія закранула Магілёў, Наваполацк, Віцебск і іншыя гарады краіны. Актывісты кампаніі працягваюць інфармаваць насельніцтва пра так званыя “чорныя спісы” і пра забароны канцэртаў.

Грамадская кампанія ў vkontakte.ru, facebook.com

Паводле АМП

rock

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago