Categories: Грамадства

Amnesty International: смяротнае пакаранне ў 2011 г.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” інфармуе пра чарговы штогадовы агляд Amnesty International (“Міжнародная Амністыя”)  на тэму смяротных прысудаў і пакаранняў смерцю.

“Краіны, якія прыводзілі ў выкананне смяротныя прысуды ў 2011 годзе, рабілі гэта з пагрозлівай хуткасцю. Пры гэтым, ужыванне смяротнага пакарання скарацілася больш чым на траціну ў параўнанні з перыядам дзесяцігадовай даўніны”, — падсумоўвае міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International (“Міжнародная Амністыя”) у сваім штогадовым аглядзе на тэму смяротных прысудаў і пакаранняў смерцю.

“У мінулым годзе смяротнае пакаранне выкарыстоўвалася толькі ў 10 адсотках краінаў свету (20 з 198). Людзі былі пакараныя або прысуджаныя да смяротнага пакарання за шэраг злачынстваў, у тым ліку распусту і садамію ў Іране, блюзнерства ў Пакістане, вядзьмарства ў Саудаўскай Аравіі, гандаль чалавечымі косткамі ў Рэспубліцы Конга, а таксама за захоўванне наркотыкаў у больш чым 10 краінах. Метады выканання ў 2011 годзе: адсячэнне галавы, павешанне, смяротная ін’екцыя і расстрэл. Каля 18 750 чалавек заставаліся пад пагрозай смяротнага пакарання напрыканцы 2011 года, і прынамсі 676 чалавек былі пакараныя па ўсім свеце. У Беларусі і В’етнаме зняволеныя не былі праінфармаваныя аб маючым адбыцца пакаранні, не паведамлялася аб гэтым іх сем’ям або адвакатам”, — канстатуе Amnesty International.

“Нават сярод невялікай групы краінаў, якія ўжывалі смяротнае пакаранне ў 2011 годзе, мы бачым паступовы прагрэс. Гэта невялікія крокі, але такія дадатковыя захады, як паказвае практыка, у канчатковым рахунку прыводзяць да спынення ўжывання смяротнага пакарання.” — кажа Генеральны сакратар Amnesty International Саліл Шэці. — “Гэта не адбудзецца хутка, але мы поўныя рашучасці, што мы ўбачым той дзень, калі смяротнае пакаранне застанецца ў мінулым.”

Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы ці метадаў, якія выкарыстоўваюцца дзяржавай для ажыццяўлення выканання пакарання. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё і з’яўляецца непапраўнай формай жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага ў адносінах да чалавечай годнасці пакарання.

Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе і былым Савецкім Саюзе, і, за выняткам ЗША, адзінай ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), якая выкарыстоўвала смяротнае пакаранне ў 2011 годзе.

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Amnesty International

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

17 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago