Categories: Музыка

Прэм’ера ад музычнага гурта B:N:

«Зрабі сябе сам!» – так называецца інтэрнэт-самотнік, які прэзентуе бярозаўскі гурт B:N:. Акрамя вядомых кампазіцый на гэтым сінгле з’явіліся і дзве новыя: «Мой шалёны дзень» і «Зрабі сябе сам!».

«Мы планавалі паспець выдаць альбом яшчэ да канцэрту, які адбудзецца ў Менску 19 красавіка, але не паспелі. Таму вырашылі прэзентаваць слухачам рэліз з дзвюх песень», — кажа лідэр :B:N: Алесь Лютыч.

Паводле словаў Алеся Лютыча, новы альбом :B:N: будзе называцца «Крок за крокам» і цяпер ён знаходзіцца на стадыі зьвядзеньня. На новым дыску будзе ажно чатырнаццаць песень, дзьве зь якіх можна пачуць ужо цяпер на сынгле «Зрабі сябе сам!». Хоць ад даты выхаду папярэдняга альбома «Жыве рок-н-рол!» прайшло ўжо амаль шэсьць гадоў, сьпяшацца з новым рэлізам «бээнаўцы» ня хочуць. «Калі ўсе песьні будуць гатовыя, мы іх яшчэ раз паслухаем, магчыма, зробім нейкія ўдакладненьні для гукарэжысэра, верагодна, будуць маленькія карэктэроўкі, бо ня трэба сьпяшацца, трэба рабіць якасны прадукт», — кажа Алесь Лютыч.

Найбліжэйшым часам :B:N: плянуе правесьці здымкі кліпа на адну зь песень будучага альбома. А жывая канцэртная прэзэнтацыя сынгла «Зрабі сябе сам!» адбудзецца 19 красавіка ў менскім клюбе Re:Public. Бярозаўцы зайграюць супольны канцэрт з сталічным калектывам IQ48.

Паводле tuzin.fm (там вы можаце таксама спампаваць новыя песні гурта).

B:N:

Darya

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

11 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago