Еўраклуб

USB Rally запрашае студэнтаў да ўдзелу

Беларуская моладзь (18-35 гадоў) запрашаецца да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012.

USB Rally дае магчымасьць сустрэццца з беларусамі, якія навучаюцца за мяжой, прыняць удзел у лекцыях і майстаркласах, абмяняцца вопытам і кантактамі і далучыцца да нефармальнай сеткі студэнтаў.

У гэтым годзе раллі будзе прысведчана тэме развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый ў беларускай моладзі.

Арганiзатары аплочваюць пражываньне, харчаваньне, транспартныя выдаткі, аказваюць вiзавую падтрымку. Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць арганізатарам на электронную скрыню [email protected] . Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня.

Арганізатары адкрытыя для вашых ідэяў і прапановаў, якія тычацца праграмы Раллі. Для таго, каб прапанаваць тэму мерапрыемства ці правядзенне канкрэтнага мерапрыемства (лекцыі, майстаркласу, трэнінгу і г.д.) , зьвяртайцеся на электронны адрас: [email protected] .

Больш інфармацыі тут.

Крыніца.

Пакінуць адказ