Categories: Еўраклуб

USB Rally запрашае студэнтаў да ўдзелу

Беларуская моладзь (18-35 гадоў) запрашаецца да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012.

USB Rally дае магчымасьць сустрэццца з беларусамі, якія навучаюцца за мяжой, прыняць удзел у лекцыях і майстаркласах, абмяняцца вопытам і кантактамі і далучыцца да нефармальнай сеткі студэнтаў.

У гэтым годзе раллі будзе прысведчана тэме развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый ў беларускай моладзі.

Арганiзатары аплочваюць пражываньне, харчаваньне, транспартныя выдаткі, аказваюць вiзавую падтрымку. Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць арганізатарам на электронную скрыню info@eesc.lt . Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня.

Арганізатары адкрытыя для вашых ідэяў і прапановаў, якія тычацца праграмы Раллі. Для таго, каб прапанаваць тэму мерапрыемства ці правядзенне канкрэтнага мерапрыемства (лекцыі, майстаркласу, трэнінгу і г.д.) , зьвяртайцеся на электронны адрас: info@eesc.lt .

Больш інфармацыі тут.

Крыніца.

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago