Categories: Культура

Конкурс юнацкай паэзіі: галоўны прыз – паездка ў Швецыю

На Берасцейшчыне распачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе юнацкай паэзіі, прысвечаны святу беларускай і шведскай літаратуры.

Удзельнікам літаратурнага спаборніцтва можа стаць асоба ва ўзросце ад 15 да 18 год, што пражывае на Брэстчыне і піша вершы на беларускай або рускай мовах. Галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурсу, – паездка ў Швецыю.

Адна з арганізатараў свята Надзея Аўсіевіч адзначыла, што гэта не толькі конкурс на лепшую паэзію, але і традыцыйны абмен культурніцкім досведам паміж краінамі:

“Перш за ўсё хачу сказаць, што Дні беларускай і шведскай літаратуры праводзяцца ў розных гарадах Беларусі ўжо больш за 10 гадоў. У гэтага праэкта вялікая геаграфія: Пінск, Баранавічы, у гэтым годзе Навагрудак, у Берасці ўжо ў другі раз, Лунінец, нават Мікашэвічы былі, і Менск канешне. Гэта такая, я б сказала, народная дыпламатыя. Гэта абмен думкамі, абмен вершамі – агулам такі культурніцкі абмен”,-  распавяла арганізатарка.

Акрамя конкурсу паэзіі ў межах Дня беларускай і шведскай літаратуры чакаецца творчая вечарына з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў, такіх як Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Анэль Юрдаль, Ліна Экдаль і Сара Лундберг.

Паводле Радыё Рацыя.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago