Categories: Моладзь

Конкурс маладых журналістаў

Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў “Твой стыль” распачатыя грамадскімі аб’яднаннямі «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна) і «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (Мінск) і працягнецца да 7 траўня.

Да ўдзелу ў конкусе запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:

Асноўныя намінацыі:

Маё пакаленне”

Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны праблемам, поспехам, перспектывам людзей вашага пакалення.

Твой стыль”

Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет суразмоўцы, яго бачанне мінулага, сучаснага і будучага.

Свет вачыма”

Лепшы фотаздымак, прысвечаны штодзённаму жыццю людзей у канкрэтнай мясцовасці.

Умовы конкурса:

На конкурс могуць быць прадстаўленыя як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.

Усе заяўленыя на конкурс тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам не пазней за 7 мая 2012 г. у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com.

Больш падрабязна пра конкурс глядзіце тут.

Фэст моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” – гэта адна з найбольш яркіх падзей у грамадскім жыцці Беларусі. Сёлета ён пройдзе 25-27 траўня ў Гародні.

Запрошаныя эксперты абмяркуюць бачанне перспектываў прафесіі пад час ток-шоў “Журналістыка ў 2020 годзе”. Краязнаўцы правядуць экскурсію па гарадскіх мясцінах, дзе ў розныя часы разгортваліся гістарычныя падзеі, звязаныя з гродзенскім перыядычным друкам. Увечары кожнага дня ўдзельнікі фэста змогуць паслухаць добрую музыку на канцэртах вядомых беларускіх гуртоў.

Больш падрабязна пра фэст глядзіце тут.

Крыніца.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago