Categories: Грамадства

Прэзідэнцкая адміністрацыя ігнаруе беларускую мову

Віцебскі сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, патрабуючы, каб чыноўнікі адказвалі на яго звароты па-беларуску, дайшоў да прэзідэнцкай адміністрацыі. І адтуль яму таксама даслалі адказ на рускай мове, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Ян Дзяржаўцаў адзначае, што права атрымліваць адказы на той мове, на якой ён звяртаецца да чыноўнікаў,  гарантавана яму  артыкулам 18 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», які ўступіў у сілу 22 студзеня 2012 году. Там гаворыцца, што «пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты афармляюцца на мове звароту».

Тым не менш, адказы з раённых адміністрацый на свае заяўкі наконт правядзення пікетаў, якія атрымлівае сябар КХП БНФ, напісаны па-руску. Спадар Дзяржаўцаў звярнуўся з гэтае нагоды са скаргай у віцебскі аблвыканкам, але там яму працытавалі закон аб зваротах грамадзян у састарэлай рэдакцыі. А з пракуратуры Першамайскага раёну актывісту напісалі, што пісьмовая заяўка на пікет зваротам увогуле не лічыцца.

Ян Дзяржаўцаў звярнуўся ў прэзідэнцкую адміністрацыю. І атрымаў ліст, дзе начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Станіслаў Буко праінфармаваў актывіста, што ягоны зварот накіраваны ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Адтуль мусіць прыйсці адказ, ці кожны зварот да ўладаў – гэта той самы “зварот”, пра які гаворыцца ў законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Чыноўнік з адміністрацыі Станіслаў Буко таксама адказаў віцебскаму актывісту на рускай мове, што выклікала новую хвалю абурэння ў Яна Дзяржаўцава:

“Калі службовая асоба такога рангу дазваляе сабе ігнараваць патрабаванні заканадаўства, дык чаго ж тады можна чакаць ад мясцовых чыноўнікаў? Невядома, навошта ўлады прымаюць такія законы, якія самі не збіраюцца выконваць”.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago