Categories: Грамадства

Сустрэча берасцейскіх недзяржаўных арганізацый

28 красавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў арганізацый-сябраў Асамблеі НДА з Берасцейшчыны на офісу АРР “Дзедзіч”, пад час якой вырашаліся важныя арганізацыйныя пытанні.

На сустрэчы абмяркоўвалася напісаная нядаўна Канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці, якая будзе прадстаўлена на афіцыйным паседжанні Асамблеі НДА 5-6 траўня, якое адбываецца раз у тры гады. Абмяркоўваліся палажэнні Канцэпцыі, уводзіліся папраўкі і вырашаліся асноўныя пытанні, звязаныя з Канцэпцыяй і яе рэалізацыяй. Ад Берасцейшчыны былі адабраны 3 прадстаўніка, якія будуць адстойваць інтарэсы берасцейскіх арганізацый на агульных паседжаннях, дапамагаць пры ўзнікненні розных праблем і аказваць неабходную падтрымку.

На сустрэчы прысутнічалі шмат берасцейскіх арганізацый, якія з’яўляюцца сябрамі Асамблеі.

Асамблея НДАдобраахвотнае аб’яднанне грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія свабодна выбіраюць розныя формы арганізацыйнага ўзаемадзеяння, кіруючыся прынцыпамі раўнапраўя і самастойнасці, і вызнаюць дэмакратыю і незалежнасць Беларусі як свае каштоўнасці. Гэтыя прынцыпы замацаваныя ў статутных і праграмных дакумэнтах арганізацыяў – сябраў Асамблеі.

Стратэгічныя мэты дзейнасьці Асамблеі НДА:

1. Прасоўванне інтарэсаў шляхам салідарных дзеянняў: стварыць эфектыўныя механізмы прасоўвання інтарэсаў НДА.

2. Удасканаленне формаў і мэтадаў камунікацыі паміж сябрамі Асамблеі і знешнім асяродздзем: палепшыць імідж НДА ў грамадзтве, стварыць умовы для арганізацыйнага развіцця сябраў Асамблеі, пашырыць прысутнасьць НДА ў інфармацыйнай прасторы, увесці ў практыку шырокае абмеркаванне актуальных для грамадзтва і НДА праблемаў і шляхоў іх вырашэння.

3. Маніторынг, аналіз і ацэнка дзейнасці грамадскага сектару:  забяспечыць сістэматычнае паступленне аналітычнай інфармацыі пра стан грамадскага сектару арганізацыям – сябрам Асамблеі дзеля павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці.

Падрабязней пра Асамблею НДА чытайце на сайце

Asambleya NDA

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

2 дні ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

3 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

3 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

7 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago