АРР “Дзедзіч” агучыла вынікі галасавання за рэйтынг ТОП-100 беларускай прозы, якое адбывалася на сайце “Дзедзіча” з 9 красавіка. Бясспрэчным пераможцам рэйтынгавага галасавання стаў раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Удзел у апытанні ўзялі 1334 чалавекі. Лідэрам па колькасці галасоў і па колькасці твораў, што ўвайшлі ў першую дзесятку, стаў Уладзімір Караткевіч. На трэцім месцы апынуўся эпічны твор Івана Мележа “Людзі на балоце”, а пачэснае чацвёртае з адставаннем усяго ў 5 галасоў заняла п’еса Янкі Купалы “Тутэйшыя”.
Вось як выглядае першая дзесятка лепшых твораў беларускай прозы:
З поўным спісам ТОП-100 беларускай прозы можна пазнаёміцца тут.
Ацэньваючы вынікі галасавання кіраўнік “Дзедзіча” Дзмітрый Шыманскі падкрэсліў, што рэйтынг носіць выключны ўмоўны характар і накіраваны на тое, каб заахвоціць моладзь да чытання беларускай літаратуры:
– У кожнага чалавека ёсць свой ТОП беларускай літаратуры. Ніякімі рэйтынгамі нельга дамагчыся аб’ектыўнай ацэнкі якасці таго ці іншага твора, бо яе проста не існуе. Ёсць толькі суб’ектыўнае ўспрыманне чытача. Але прыемна, што ўдзел у галасаванні ўзяло столькі людзей. Гэта сведчыць пра вялікую цікавасць да беларускай літаратуры.
Зразумела, што большасць твораў з першай дзесяткі – са школьнай праграмы. Гэта яскрава дэманструе, які вялізны ўплыў школа аказвае на светаўспрыманне моладзі. На маю думку, наспела неабходнасць пашырэння школьнай праграмы – уключэнне ў яе сучасных пісьменнікаў. Тады, магчыма, і вынікі падобных рэйтынгаў стануць больш адпавядаць сучасным тэндэнцыям у літаратуры, – адзначыў Дзмітрый Шыманскі.
Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…
А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…
Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…
Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…
Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…
Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…