Студэнты з Літвы вырашылі праверыць колькі іх можа змясціцца ў міжнародны аўтобус. І атрымалася, што ў тры разы больш, чым разлічвалі канструктары!
9 траўня на Дзень Еўропы, студэнты Міжнароднага юрыдычнага і прадпрымальніцкага ўнівэрсытэту ў Вільні ўсталёўвалі рэкорд — спрабавалі да адмовы запоўніць аўтобус Simple Express.
У выніку ў 54-мясцовым аўтобусе апынуліся 161 студэнт і студэнтка.
«Нам спадабалася гэтая ідэя — да адмовы запоўніць аўтобус і пабіць рэкорд латышскіх студэнтаў — іх было 130», — сказаў кіраўнік самакіраваньня студэнтаў ВНУ Наўрымас Міхайлюкас.
Падобны рэкорд латышскія студэнты ўсталёўвалі летась.
Моладзь сабралася ля жоўтага аўтобуса ў Вільні раніцай. Студэнты заходзілі ў аўтобус па адным і запоўнілі яго на працягу 20 хвілін. Вынікі студэнцкіх экспэрымэнтаў будуць перададзеныя літоўскаму агенцтву Factum, якое рэгіструе рэкорды.
Паводле generation.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…