Categories: Музыка

Pirate Party : Number One!

16 чэрвеня 2012 году Пірацкі легіён запрашае ўсіх аматараў цяжкай музыкі на канцэрт добрага металу, што адбудзецца ў рок-кафэ. Пачатак а 18 гадзіне.

Канцэрт адбываецца прыватным парадкам, як і іншыя падобныя мерапрыемствы, што часта праводзяцца ў рок-кафэ. Арганізатар канцэрту – малады нефармальны берасцейскі клуб Піратскі легіен, які займаецца прасоўваннем айчыннай рок-сцэны – больш падрабязна з яго дзейнасцю можна пазнаёміцца тут.

На канцэрце зайграюць тры самыя вядомыя метал-банды Берасця: WOLFSHADE, Disane, SandGlass.

Гэта ўжо другі канцэрт “піратаў”, першы быў каля рок-кафэ ў ЦКіД. Як адзначаюць арганізатары, хаця людзей прыйшло мала, ўрэшце ўсе прайшло добра. Нажаль, ёсць у Берасці такая сумная тэндэнцыя, як рызыка не запоўніць пляцоўку.

“Абстаноўка на аматара, але тыя, каму гэта цікава, павінны ведаць, што ім есць дзе адпачыць”, – падкрэсліў адзін з арганізатараў канцэрта Данііл Навумчык.

Канцэрт адбудзецца Рок – Кафе, (г. Берасце, вул. Сяброўская), пачатак – 18.00, Doors open – 17.00. Кошт квітка – 25 тыс.

wolfshade

Darya

Recent Posts

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago