Адзін і той жа чалавек паводзіць сабе па-рознаму у залежнасці ад адзення, у якое ён ці яна апранутыя. Гэта звязана з сацыяльнымі ролямі і стэрэатыпамі.
Калі мы апранаем дзелавы касцюм мы робім уражанне не толькі на тых, хто нас атачае, але і на саміх сябе. Чалавек мімаволі пачынае пераймаць якасці, што ўласцівыя дзелавым людзям – прадпрымальнасць, ветлівасць, сур’ёзнасць, акуратнасць.
Аднойчы навукоўцамі быў праведзены цікавы эксперымент – добраахвотнікам прапанавалі надзець белы халат. Пры гэтым адны ўдзельнікі эксперыменту думалі, што носяць медыцынскі халат, а іншыя — што халат належыць мастаку. На працягу эксперымента, падчас адказаў на пытанні, першыя выявілі максімум увагі, а затое другія – крэатыўнасць і творчае мысленне.
Вядома, што наш характар, светапогляд, узровень адукацыі ўплываюць на стыль жыцця, у тым ліку і на стыль адзежы. Мы граем некалькі сацыяльных роляў – з кожнай роляй асацыюецца і адзежа таксама – бізнесмэн, спартсмен, музыка, настаўнік – мы бачым іх у натоўпе, дзякуючы іх знешняму выгляду. Апранаючы нейкую асаблівую вопратку, мы непазбежна і несвядома пераймаем і паводзіны, і рысы характару.
Такім чынам, аналіз гардэроба чалавека можа даць уважліваму назіральніку нямала інфармацыі пра ўладальніка гэтага гардэроба. Нават калі вы ніколі не бачылі чалавека, з дапамогай яго адзення можна даведацца:
пра нацыянальнасць і месца жыхарства;
пра прафесію і месца працы (вучобы);
пра сацыяльнае становішча;
пра матэрыяльнае становішча;
пра густ;
пра запатрабаванні;
пра захапленні і хобі;
пра характар;
пра тэмперамент;
пра імкненні, жаданні, надзеі, страхі.