Грамадства

Стварэнне навіннагага студэнцкага блогу

Маладыя і актыўныя студэнты запрашаюцца для стварэння навінавага студэнцкага блогу.

Можна проста сядзець і скардзіцца, як усё дрэнна, а можна зрабіць свой уклад у развіццё студэнцкага руху.

Мэта блогу – ліквідаваць інфармацыйны вакуум і стварыць сучасны навінны студэнцкі блог.

Асноўнай тэматыкай з’яўляецца  істотныя для студэнтаў пытанні, такія як змены заканадаўства ў галіне адукацыі, парушэнні правоў студэнтаў у навучальных установах, дзейнасці студэнцкіх арганізацый.

Запрашаюцца студэнты, якія ўмеюць пісаць артыкулы на студэнцкую тэматыку, працаваць на платформе WordPress, ўмеюць развіваць дыскусіі па актуальных студэнцкім тэмах.

Каб далучыцца да працы над блогам, адпраўляце ліст са сваім імем і кантактам на электронную паштовую скрыню cdsi.belarus @ gmail.com да 1.06.2012г.

Паводле Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятываў.

Пакінуць адказ