Categories: Грамадства

“Вясна” патрабуе спыніць арышты грамадскіх актывістаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спыніць незаконныя адміністратыўныя арышты грамадскіх актывістаў, што стала распаўсюджанай практыкай у нашай краіне.Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” асуджае незаконнае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Крэменецкага  Зьміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Воўчака.

Канстатуем, што ў Беларусі ўкаранілася ганебная  практыка прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзі адміністратыўнага арышту грамадскіх актывістаў.

Мы заяўляем, што сістэматычнае асуджэнне грамадзкіх дзеячоў на падставе сфальсіфікаваных матэрыялаў аб адміністратыўным правапарушэнні за дробнае хуліганства з’яўляецца злачыннай формай адвольных затрыманняў. Прыкра, што ў гэты незаконны пераслед ўцягнутыя не толькі органы ўнутраных справаў, але і суды, якія выносяць прысуды на падставе непраўдзівых матэрыялаў.

Так, Мускі Міхаіл, Крэмянецкі Зміцер, Дземідзенка Мікалай агулам толькі за вясну 2012 г. незакона былі асуджаны на 37 сутак адміністратыўнага арышту, а Павал Вінаградаў і Алег Воўчак двойчы асуджаліся на падставе сфальсіфікаваных супрацоўнікамі міліцыі матэрыялаў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што ўсе ўзгаданыя асобы незаконна  і неаднаразова пазбаўляліся волі на працяглы тэрмін, і таму могуць на перыяд свайго затрымання лічыцца палітычнымі вязнямі. Іх пераслед носіць выключна палітычны характар і звязаны з іх грамадска-палітычнай дзейнасцю.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойліва патрабуе:

–   неадкладнага спынення практыкі адміністратыўнага пераследу і незаконага асуджэння грамадскіх актывістаў па сфальсіфікаваных абвінавачванняў;

–   прыцягнення да адказнасці ўсіх віноўных службовых асоб у незаконых асуджэннях;

–  кампенсацыі страты здароўя і маральных пакутаў усім незакона асуджаным.

Менск. 25 траўня 2012 г.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago