DzeЦікава & Ко

Выйшаў новы нумар “Дзедзіча”!

Новы новы інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь “Дзедзіч” за травень 2012 года нарэшце пабачыў свет – актуальная і цікавая інфармацыя для берасцейскай моладзі і не толькі.

Загалоўны артыкул прысвечаны акцыі “Дзедзіча” “ТОП-100 беларускай прозы”, а дакладней, вынікам гэтай акцыі. 10-ка лепшых твораў беларускай літаратуры па версіі нашых чытачоў, а таксама каментарыі літаратураведаў ды аднаго з сучасных пісьменнікаў.

У гэтым нумары вы знойдзеце больш цікавай інфармацыі для дапытлівых, пра вучобу за мяжой і пра вучоба дома, парады куды паехаць, каб цікава правесці лета, некалькі аналітычных артыкулаў і артыкулаў, прысвечаных цікавым культурным падзеям.

Ужо традыцыйны дадатак да “Дзедзіча” Еўраклуб, прапануе інфармацыю пра Стары Свет, у тым ліку і пра беларускі “Свабодны тэатр”, што паставіў па-беларуску “Караля Ліра” ў славутым тэатры “Глобус”.

Калі вы жадаеце атрымаць новы нумар “Дзедзіча” – прыходзьце да нас на офіс – вул. Кірава, д. 60, в. 1.

Пакінуць адказ