Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у партнёрстве з Фундацыяй “Шчаслівае дзяцінства” (Люблін) абвяшчаюць набор удзельнікаў у праект “Біржа грамадзянскiх моладзевых ініцыятыў – Грамадскiя лiдары”. 25 маладых людзей з Берасця ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў паедуць на 6 дзён у Люблін, каб навучыцца метадам арганізацыі і правядзення сацыяльных кампаній і ініцыятыў.
Мэтай праекта з’яўляецца атрыманне ведаў пра сучасныя методыкі правядзення грамадскіх кампаній, рэалізацыі лакальных сацыяльных акцый на карысць грамадства. Падчас 6 дзён побыту ўдзельнікі даведаюцца, што такое Біржа ініцыятыў, як утварыць і арганізаваць дзейнасць моладзевай ініцыятывы, як падрыхтаваць і правесці сацыяльную акцыю, навучацца працаваць на створанай для праекта інтэрнэт-біржы сацыяльных ініцыятыў.
На занятках удзельнікі створаць 4 моладзевыя фірмы (6 удзельнікаў + 1 куратар). Гэта будуць групы, у якіх удзельнікі будуць працаваць на працягу ўсяго праекта. Менавіта ў гэтых групах удзельнікі будуць пасля вяртання рэалізоўваць моладзевыя сацыяльныя ініцыятывы, заснаваныя на метадзе Біржы ініцыятыў.
Навучальныя заняткі, а таксама экскурсіі па Любліне, актыўны адпачынак, нацыянальныя (PL і BY) культурныя вечарыны дапамогуць удзельнікам прасцей знайсці агульную мову.
Пасля вяртання моладзевыя фірмы на працягу 2-х месяцаў будуць рэалізоўваць разнастайныя сацыяльныя акцыі (дыскатэкі, конкурсы, вечарыны і інш.).
Напрыканцы рэалізацыі праекта (27 лістапада) у Берасці адбудзецца моладзевая канферэнцыя, на якой будуць узнагароджаны найбольш актыўныя фірмы і ўдзельнікі.
Паездка ў Люблін адбудзецца з 23 па 28 жніўня 2012г.
Праект “Моладзевая біржа грамадскіх ініцыятыў-2” з’яўляецца ўжо другім супольным праектам па выкарыстанні методыкі інтэрнэт-біржы для правядзення моладзевых ініцыятыў, арганізаваным АРР “Дзедзіч” і Фундацыяй “Шчаслівае дзяцінства”. Першы праект адбыўся восенню мінулага году і сабраў 36 удзельнікаў з розных навучальных устаноў Берасця. Прачытаць пра тое, як праходзіла першая Біржа можна тут: Паездка ў Польшчу. А тут можна паглядзець, як праходзіла лепшая моладзевая ініцыятыва, арганізатары якой і перамаглі ў конкурсе: Абдымашкі на Савецкай (відэа, фота). Пра вынікі працы Моладзевай біржы грамадскіх ініцыятыў пісалі многія берасцейскія СМІ, у тым ліку Брэсцкая газета: Белорусы и поляки работой биржи в Бресте остались довольны.
Умовы ўдзелу:
- Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў, якія пастаянна ці часова пражываюць у Берасці.
- Арганізатары забяспечваюць усім удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд па тэрыторыі Польшчы.
- Праезд з Берасця да Тэрэспаля (кошт каля Br 35.000) і з Тэрэспаля да Берасця, выраб медыцынскай страхоўкі (кошт каля $3) удзельнікі аплачваюць самастойна.
- Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца запаўненне анкеты-заяўкі з пазначэннем матывацыі да ўдзелу ў праекце.
- Для прэтэндэнтаў на ўдзел, якім на момант запаўнення заяўкі не споўнілася 18 гадоў, абавязковым з’яўляецца наяўнасць дзейснага пашпарту грамадзяніна РБ, дазвол бацькоў на выезд за мяжу і дазвол бацькоў на ўдзел у праекце.
- Перавага пры адборы удзельнікаў будзе аддавацца калектыўным заяўкам (заяўкам ад 2-4 чалавек, дасланых адным пакетам).
Запоўненую анкету-заяўку неабходна даслаць не пазней за 15 ліпеня на адрас: [email protected].
Прэтэндэнтам, якім на момант запаўнення заяўкі не споўнілася 18 гадоў, неабходна прынесці запоўненую заяўку па адрасе: г. Берасце, вул. Кірава, 60-1 у працоўныя дні з 15-00 да 18-00.
Заяўкі, не аформленыя належным чынам або з незапоўненымі пунктамі, разглядацца не будуць.
Чакаем вашых заявак на адрас [email protected] да 15 ліпеня!!!
Спампаваць для запаўнення анкету-заяўку можна тут: анкета-заяўка.
Па любыя дадатковыя пытанні звяртацца па тэл.: (029) 724-21-16 (Дзмітрый Шыманскі).
Суполка Укантакце: http://vk.com/birzha_2.
Праграма заняткаў
“Біржа грамадзянскiх моладзевых ініцыятыў – Грамадскiя лiдары”
Дзень I
10.00 Прыезд у Польшчу (Motycze Les’nsy kolo Lublina)
11.00 Размяшчэнне, знаёмства з правіламі пражывання
14.00 Абед.
14.30 Знаёмства з мэтамі праекта і спосабамі яго рэалізацыі; запаўненне анкет, якія правяраюць веды ўдзельнікаў.
15.30 Маладзёжная біржа грамадскіх ініцыятыў, што гэта? Біржа крок за крокам.
17.30 Як падрыхтаваць прапанову на Біржу.
19.30 Вячэра.
20.00 Інтэграцыйная вечарына, сустрэча з валанцёрамі Фундацыі “Шчаслівае дзяцінства”.
Дзень II
8.30 Сняданак.
9.00 Люблін – знаёмства са шматкультурнай спадчынай горада і рэгіёна: візіты ў грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі, наведванне музеяў.
16.00 Абед.
17.00 Як стварыць моладзевую фірму? Мэтавая група і дакументацыя дзейнасці.
19.00 Вячэра.
19.30 Як ідэю на правядзенне акцыі рэалізаваць на практыцы? Мадэліраванне дзейнасці.
Дзень III
8.30 Сняданак.
9.00 Я як удзельнік фірмы і мэнэджэр.
11.00 Выкарыстанне інструментаў інтэрнэта ў е-бізнэсе, е-маркецінгу.
14.00 Абед.
15.00 Навыкі карыстання біржэвым модулем.
17.00 Першасныя веды пра грамадзянскую супольнасць.
19.00 Вячэра.
19.30 Вечар польскай і беларускай культуры, падрыхтаваны ўдзельнікамі праекта і валанцёрамі Фундацыі “Шчаслівае дзяцінства”.
Дзень IV
8.30 Сняданак.
9.00 Культурна-адукацыйная дзейнасць моладзі – першы крок да дзейнасці грамадскай і камерцыйнай.
11.00 Мясцовая ўлада як адзін з асноўных элементаў функцыянавання прававой дзяржавы.
14.00 Абед.
15.00 Асноўныя прынцыпы эфектыўнай дзейнасці.
17.00 Лідэр у навучальнай установе і ў двары – тэхнікі правядзення грамадскіх кампаній.
19.00 Вячэра.
19.30 Развітальная вечарына.
Дзень V
8.30 Сняданак.
9.00 Што такое грамадская дзейнасць.
11.00 Матывацыя да грамадскай дзейнасці.
13.00 Абед
15.00 Прыклады моладзевых ініцыятыў.
17.00 Распрацоўка сцэнарыяў для будучых моладзевых ініцыятыў.
19.00 Вячэра.
19.30 Развітальная вечарына.
Дзень VІ
8.30 Сняданак.
9.00 Сацыяльнае прадпрымальніцтва і валанцёрства як альтэрнатыва для моладзі.
11.00 Падвядзенне вынікаў сустрэчы: запаўненне анкет ацэнкі.
13.00 Абед
15.00 Выезд з Motycza Les’nego – вяртанне ў Берасце.